Умовы аказання паслуг
Абноўлена: 14 кастрычніка 2026 года
Гэта пераклад англійскіх умоў. Пры разыходжанні дзейнічае англійская версія і індывідуальная пісьмовая прапанова.
Заказ
Заяўка з сайта не з’яўляецца пацверджаным заказам. Праца пачынаецца пасля пісьмовага ўзгаднення аб’ёму, кошту і тэрміну, а таксама атрымання патрэбнага авансу.
Абавязкі кліента
Кліент падае поўныя і чытэльныя матэрыялы, мэту, тэрмін, патрабаванні атрымальніка і патрэбнае напісанне імёнаў, а таксама пацвярджае права перадаваць дакументы і звесткі іншых асоб.
Праверка, аплата і дастаўка
Імёны, даты і фактычныя даныя правяраюцца кліентам у чарнавіку. Памылка Belozi выпраўляецца ў разумны тэрмін. Калі ў разліку не пазначана іншае, праца пачынаецца пасля авансу 50%, рэшта аплачваецца пасля праверкі чарнавіка да выдачы заверанага файла.
Рашэнні трэціх асоб
Belozi не гарантуе прыняцце дакумента або канкрэтнае рашэнне суда, дзяржаўнага органа, навучальнай установы, працадаўцы ці іншай арганізацыі. Актуальныя патрабаванні атрымальніка трэба ўдакладніць да заказу.
Правы спажыўца
Нішто не абмяжоўвае правы і гарантыі, якія нельга выключыць паводле Australian Consumer Law. Прэтэнзіі дасылайце на info@belozi.com.au. Прымяняецца права Новага Паўднёвага Уэльса з улікам абавязковых норм.